Справка
Нарадзілася 30.07.1965, г. Пружаны, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці. Доктар педагагічных навук (2012), дацэнт (2001). Сапраўдны член Міжнароднай акадэміі гуманізацыі адукацыі (Германія, 2016).
Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Культурна-асветная работа", кваліфікацыя "Кіраўнік самадзейнага аркестра народных інструментаў", 1988), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (аспірантура, 1994), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (дактарантура, 2004).
Навуковыя інтарэсы: развіццё крэатыўнасці асобы школьнікаў і студэнтаў; падрыхтоўка кадраў для сферы культуры і мастацтваў; тэорыя і тэхналогіі сацыяльна-культурнай дзейнасці ў сучасным свеце.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1990, факультэт завочнага навучання, кафедра псіхалогіі і педагогікі, з 2006 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007).
E-mail: creativmi@yandex.ru
Варыянтная форма
Malahava, Iryna Alâksandraŭna (нар. 1965) |
Malakhova, I. A. (нар. 1965) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие креативности школьников в процессе любительской художественной деятельности : диссертация ... доктора педагогических наук : 13.00.05 : защищена 22.03.2011 : утверждена 07.03.2012 / Малахова Ирина Александровна. — Минск, 2010.
Научная школа в области педагогики "Теория, методика и организация социально-культурной деятельности" / Белорусский государственный университет культуры и искусств ; руководители научной школы: Малахова Ирина Александровна, Козловская Людмила Ивановна. — Минск, 2014.
Развитие креативности личности в социокультурной сфере: педагогический аспект / И. А. Малахова. —Минск, 2006.
Развитие личности : пособие : в 2 ч. / И. А. Малахова. — Минск, 2002—2003. — 2 ч.
Анкета вучонага.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.