unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шалак, Міхаіл Уладзіміравіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; заатэхнія ; 1941—2021)

    Нарадзіўся 07.04.1941, в. Зорніца, Лепельскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчай жывёлы і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1997), прафесар (1997). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2004).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Заатэхнія", 1968; аспірантура, 1974).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў расліннага паходжання і нізкалазернага выпраменьвання ў жывёлагадоўлі і ўплыў гэтых фактараў на якасць прадукцыі.
    Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1968, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра буйной жывёлагадоўлі і перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі, прафесар, у 1993–2003 і 2008–2013 – загадчык кафедры, 1973–1978 – дырэктар доследнай станцыі, 1981–1988 – дэкан зоаінжынернага факультэта, 1988–1991 – сакратар парткама, 2003–2008 – прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: медаль Францыска Скарыны (2017), граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1978), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1983), Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР (1990), Галоўнага ўпраўлення вышэйшых навучальных устаноў пры Дзяржаўнай камісіі Савета Міністраў СССР па харчаванні і закупках (1990), Міністэрства народнай адукацыі БССР (1991), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), Падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1991, 2005, 2007, 2011, 2016) і інш.
    Памёр 16.11.2021.

        Варыянтная форма
    Šalak, Mihail Uladzimiravič (1941—2021)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Факультэт біятэхналогіі і аквакультуры
    Шалак, Михаил Владимирович (доктор сельскохозяйственных наук ; зоотехния ; 1941—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Некралог.