![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Леўданскі, Эдуард Ігнацевіч (доктар тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1939) |
Нарадзіўся 13.09.1939, в. Верацеі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне машын і апаратаў хімічных тэхналогій. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1994).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і апараты хімічных вытворчасцей", 1968; аспірантура, спецыяльнасць "Працэсы і апараты хімічнай тэхналогіі", 1974).
Навуковыя інтарэсы: раздзяленне неаднародных сістем (газ-вадкасць, газ-цвёрдыя фазы); распрацоўка высокаэфектыўных спосабаў і канструкцый для праточна-плёначнага фільтравання суспензій; энергазберагальныя працэсы ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў; вытворчасць высокаэфектыўных малагабарытных установак па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1978, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, прафесар). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: Грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1986), Ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
Варыянтная форма
Leŭdanski, Èduard Ignacevič (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка газоцентробежных аппаратов для разделения крупнодисперсных гетерогенных систем : диссертация ... доктора технических наук : 05.17.08 : защищена 20.05.1990 : утверждена 10.11.1990 / Левданский Эдуард Игнатьевич. — Львов, 1990.
Некоторые пути совершенствования процесса измельчения в мельницах ударно-метательного типа / Э. И. Левданский, Д. И. Чиркун, П. С. Гребенчук // Строительная наука и техника. — 2008. — № 2. — С. 99—102.
Анкета вучонага.
Левданский Эдуард Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421—422.
Ля[е!]ўданскі Эдуард Ігнатавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 433.
Леўданскі Эдуард Ігнацевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 115.
Сайт БДТУ.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |