Справка
Нарадзіўся 10.02.1946, в. Ступіна, Бярозаўскі раён, Варонежская вобласць, Расія. Театразнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2015), дацэнт (1998). Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1979).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (спецыяльнасць "Баян", 1970).
Навуковыя інтарэсы: тэатральнае мастацтва; тэатральная сацыялогія.
Пазапрафесійная дзейнасць: шахматыст (кандыдат у майстры спорту).
Месца працы, пасада: ДМШ № 3 г. Мінска (1970–1972), Міністэрства культуры БССР (1976–1982, начальнік упраўлення кадраў вучэбных і навуковых устаноў, начальнік упраўлення па справах мастацтваў), ЦК КПБ (1987–1989, намеснік загадчыка аддзела культуры), Дзяржаўны рускі драматычны тэатр імя А. М. Горкага (1991–1995, намеснік дырэктара), Беларускі дзяржаўны музычны тэатр (1995–2001, дырэктар), Беларускі інстытут праблем культуры (2001–2007, прарэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 2007, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра тэатральнай творчасці, у 2008–2020 – загадчык кафедры).
Памёр 21.04.2024.
Варыянтная форма
| Buzuk, Rascislaŭ Leanidavič (1946—2024) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Беларускі драматычны тэатр і глядач на мяжы XX і XXI стагоддзяў: дыялектыка ўзаемасувязей : дысертацыя ... доктара мастацтвазнаўства : 17.00.01 : абаронена 26.06.2015 : зацверджана 25.11.2015 / Бузук Расціслаў Леанідавіч. ― Мінск, 2015.
Анкета вучонага.
Бузук Расціслаў Леанідавіч / Р. І. Баравік // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 182.
Бузук Ростислав Леонидович // Современное искусство Республики Беларусь : справочник персоналий. — Минск, 2018. — С. 51—52.
Фатаграфія.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Некралог.