Справка
Нарадзіўся 12.05.1942. Хімік, спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Кандыдат хімічных навук, дацэнт. Аўтар звыш 300 навуковых артыкулаў, 44 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія драўніны", 1965).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія атрымання тэрпенамалеінавых смол; тэхналогія атрымання політэрпенаў, клеявых саставаў для гідрафабізацыі паперы і кардону.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1966, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, дацэнт, у 1981–1988 – дэкан факультэта, 1988–2009 – загадчык кафедры).
Узнагароды: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1983), медаль Рэспублікі Беларусь "За працоўныя заслугі" (2005), нагрудныя знакі "Победитель социалистического соревнования" (1985), "Выдатнік адукацыі" (2007).
Памёр 11.12.2009.
Варыянтная форма
| Lamotkin, Alâksandr Ivanavič (1942—2009) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Химические превращения дипентена под действием кислотных катализаторов : автореферат диссертации ... кандидата химических наук : 05.21.03 / Ламоткин Александр Иванович. — Рига, 1974.
Проклейка бумаги и картона в кислой и нейтральной средах / Н. В. Черная, А. И. Ламоткин. — Минск, 2003.
Влияние сильноосновного катионного полиэлектролита на свойства проклеенной макулатурной массы / Н. В. Черная [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2010. — № 1. — С. 114—118.
Зависимость химического состава эфирного масла сосны от степени аэротехногенного загрязнения хвойных лесов / С. А. Ламоткин [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2007. — № 1. — С. 101—107.
Анкета вучонага.
Ламоткін Аляксандр Іванавіч // Хто есць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 58.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.