Справка
Нарадзілася 08.02.1986, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць. Псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2015), дацэнт (2017).
Адукацыя: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Практычная псіхалогія. Тэхналогія (абслуговая праца)", кваліфікацыя "Педагог-псіхолаг. Выкладчык", 2008), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (аспірантура, 2013).
Навуковыя інтарэсы: псіхалагічная бяспека адукацыйнага асяроддзя; псіхалагічная віктымізацыя асобы; віктымалагічныя кампетэнцыі педагогаў; дэвіктымізацыя асобы; развіццё сацыяльнага інтэлекту асобы; навучанне і выхаванне віктымных навучэнцаў; прафілактыка псіхалагічнага насілля.
Месца працы, пасада: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2008, факультэт педагогікі і псіхалогіі, дацэнт кафедры псіхалогіі, у 2017–2020 – загадчык кафедры, з 2020 – дацэнт кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання і дэкан факультэта). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009, 2017), стыпендыя (2006, 2007, 2013) і першая прэмія (2009) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і інш.
E-mail: t.e.yatsenko@mail.ru
Варыянтная форма
Âcènka, Taccâna Âŭen'eŭna (нар. 1986) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Формирование социально-психологических компетенций у будущих педагогов в области девиктимизации учащихся подросткового возраста : диссертация ... кандидата психологических наук : 19.00.07 : защищена 16.12.2015 : утверждена 16.03.2016 / Яценко Татьяна Евгеньевна. ― Минск, 2015.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт кафедры педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Рэпазіторый Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.