На главную |
---|
Справка
Яцко, Мікалай Антонавіч (доктар сельскагаспадачых навук ; кандыдат біялагічных навук ; 1932—2023) |
Нарадзіўся 25.09.1932, д. Харакова, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне заатэхніі. Доктар сельскагаспадачых навук (1984), кандыдат біялагічных навук (1967), прафесар (1991).
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць "Заатэхнія", 1957), Беларускі навукова-даследчы інстытут па жывёлагадоўлі (аспірантура, 1965).
Навуковыя інтарэсы: кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогія кармоў.
Месца працы, пасада: Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі НАН Беларусі (1966–2007, навуковы супрацоўнік, з 1972 – загадчык лабараторыі), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (2008–2019, біятэхналагічны факультэт, кафедра кармлення сельскагаспадарчай жывёлы, прафесар).
Узнагароды: Ганаровая грамата НАН Беларусі, медаль імя Альфрэда Нобеля, медаль імя М. І. Вавілава і інш.
Памёр 14.06.2023.
Варыянтная форма
Âcko, Mikalaj Antonavič (1932—2023) |
Гл. таксама
Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Біятэхналагічны факультэт |
Яцко, Николай Антонович (доктор сельскохозяйственных наук ; кандидат биологических наук ; 1932—2023) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Некралог.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |