unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шаршуноў, Вячаслаў Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 04.05.1949, в. Круглоўка, Руднянскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне тэхнологіі і сродкаў механізацыі ў сельскай гаспадарцы. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), НАН Беларусі (2003), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1996). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Механізацыя сельскай гаспадаркі", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Механізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці", 1978).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія і тэхнічныя сродкі для уборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю сельскагаспадарчых культур на корм жывёлам і ў прадукты харчавання для чалавека; навуказнаўства; гісторыя навукі і адукацыі; метады і методыкі правядзення навуковых даследаванняў.
    Месца работы, пасада: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1973–1994, з 1992 – рэктар), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1995–1996), Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1997–1998, віцэ-прэзідэнт), Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997–2000, дэпутат), Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт Рэспублікі Беларусь (2002), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (з 2003, у 2003–2017 – рэктар, з 2018 – механічны факультэт, кафедра машын і апаратаў харчовых вытворчасцей, прафесар). Інфармацыя на 2020.
    Узнагароды: ордэн Пашаны (Рэспубліка Беларусь, 2008); нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1999).
    E-mail: mgup@mogilev.by

        Варыянтная форма
    Šaršunoŭ, Vâčaslaŭ Alâkseevič (нар. 1949)
    Sharshunov, Viachaslav A. (нар. 1949) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Рэктар
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (Магілёў). Рэктар
    Шаршуновы (дынастыя / сям'я)
    Шаршунов, Вячеслав Алексеевич (доктор технических наук ; механизация сельского хозяйства ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Падрабязней...