![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Шаршуноў, Вячаслаў Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; нар. 1949) |
Нарадзіўся 04.05.1949, в. Круглоўка, Руднянскі раён, Смаленская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне тэхнологіі і сродкаў механізацыі ў сельскай гаспадарцы. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), НАН Беларусі (2003), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1996). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Механізацыя сельскай гаспадаркі", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Механізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці", 1978).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія і тэхнічныя сродкі для уборкі, перапрацоўкі і выкарыстання ўраджаю сельскагаспадарчых культур на корм жывёлам і ў прадукты харчавання для чалавека; навуказнаўства; гісторыя навукі і адукацыі; метады і методыкі правядзення навуковых даследаванняў.
Месца работы, пасада: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1973–1994, з 1992 – рэктар), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1995–1996), Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1997–1998, віцэ-прэзідэнт), Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997–2000, дэпутат), Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камітэт Рэспублікі Беларусь (2002), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (з 2003, у 2003–2017 – рэктар, з 2018 – механічны факультэт, кафедра машын і апаратаў харчовых вытворчасцей, прафесар). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: ордэн Пашаны (Рэспубліка Беларусь, 2008); нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1999).
E-mail: mgup@mogilev.by
Варыянтная форма
Šaršunoŭ, Vâčaslaŭ Alâkseevič (нар. 1949) |
Sharshunov, Viachaslav A. (нар. 1949) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |