Справка
Нарадзіўся 25.10.1934, г. Мінск. Спецыяліст у галіне будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988). Акадэмік Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі (1991), Беларускай акадэміі архітэктуры (1997).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", 1958).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка гарманізіраваных з Еўрапейскімі нормамі нацыянальных нарматыўных прававых актаў; распрацоўка новых канструктыўных сістэм і тэхналогій будаўніцтва жылых будынкаў індустрыяльнага домабудавання; навуковае суправаджэнне праектавання і будаўніцтва ўнікальных аб'ектаў.
Месца працы, пасада: Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1958–1972), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1972, кафедра "Жалезабетонныя і каменныя канструкцыі", прафесар)
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1992), Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980); прэміі Савета Міністраў БССР (1983), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994), медалі ВДНГ СССР (залаты, 1986; сярэбраны, 1967, 1977).
Памёр 07.10.2021.
Варыянтная форма
Pâcol'd, Cimafej Maksimavič (1934—2021) |
Petsol'd, T. M. (1934—2021) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Железобетонные центрифугированные конструкции промышленных зданий и сооружений : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.23.01 / Пецольд Тимофей Максимович. — Москва, 1984.
Анкета вучонага.
Пе[я!]цольд Цімафей Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 340.
Пецольд Тимофей Максимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 738.
Пецольд Тимофей Максимович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 131—132.
Сайт "Вікіпедыя".
Сайт Гарадской рытуальнай службы г. Мінска.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.
Рэпазіторый БНТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.