unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пастушкоў, Генадзь Паўлавіч (доктар тэхнічных навук ; будаўніцтва ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 12.08.1937, г. Мінск. Спецыяліст у галіне будаўнічых канструкцый, будынкаў і збудаванняў. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (1996). Правадзейны член Беларускай горнай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі архітэктуры (1999), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2011).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", 1959).
    Навуковыя інтарэсы: удасканаленне тэорыі разліку жалезабетонных канструкцый новых канструктыўных сістэм шматпавярховых будынкаў і транспартных збудаванняў; рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў; узмацненне жалезабетонных канструкцый.
    Месца працы, пасада: праектны інстытут "Белпрампраект" (1959–1963), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1963–2020, факультэт транспартных камунікацый, кафедра "Масты і тунэлі", прафесар, у 1996–2016 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: прэміі Савета Міністраў БССР (1983), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1994), нагрудныя знакі "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1997), "Ганаровы дарожнiк Беларусi" 2-й ступені (2001), медаль "За працоўныя заслугі" (2011) і інш.
    E-mail: gpastushkov@bntu.by

        Варыянтная форма
    Pastuškoŭ, Genadz' Paŭlavič (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт транспартных камунікацый
    Пастушков, Геннадий Павлович (доктор технических наук ; строительство ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Многоэтажные каркасные здания с несущими железобетонными центрифугированными элементами : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.23.01 ; 05.23.05 / Пастушков Геннадий Павлович. — Минск, 1994.
    Анкета вучонага.
    Пастушкоў Генадзь Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 438—439.
    Пастушков Геннадий Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 738.
    Пастушков Геннадий Павлович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 130—131.
    Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.
    Рэпазіторый БНТУ.