unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Башкіраў, Леанід Андрэевіч (доктар хімічных навук ; 1930—2020)

    Нарадзіўся 24.12.1930, г. Рыльск, Курская вобласць, Расія. Хімік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987).
    Адукацыя: Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Неарганічная хімія", 1954; аспірантура, 1959).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне крысталічнай структуры магнітных, электрычных уласцівасцей, ІЧ-спектраў цвёрдых раствораў на аснове ферытаў стронцыя са структурай магнетаплюмбіта, у якіх праведзена частковае гетэравалентнае замяшчэнне іонаў стронцыя іонамі лантана і іонаў жалеза іонамі пераходных металаў; уплыў дыямагнітнага разбаўлення іонамі індыя, скандыя, ітрыя, іонаў кобальта, кабальцітаў, рэдказямельных элементаў са структурай пераўскіта на іх магнітную ўспрымальнасць, спінавы пераход, пераход паўправаднік-метал, сенсорныя ўласцівасці.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1959, у 1970–1985 – загадчык лабараторыі), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1985–2018, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар, у 1985–1995 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ганаровыя граматы АН БССР (1979), Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2005), медалі "За доблестный труд" (1970), "За працоўныя заслугі" (2010) і інш.
    Памёр 12.02.2020.

        Варыянтная форма
    Baškiraŭ, Leanid Andrèevič (1930—2020)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
    Башкиров, Леонид Андреевич (доктор химических наук ; 1930—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фазовые равновесия и кинетика обменных реакций в тройных системах Me'O — Me''O — Fe2O3 : автореферат диссертации ... доктора химических наук : 02.00.01 / Башкиров Леонид Андреевич. — Минск, 1972.
    Анкета вучонага.
    Башкиров Леонид Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 221.
    Башкіраў Леанід Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 364.
    Башкіраў Леанід Андрэевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 98.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.