unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кузняцоў, Андрэй Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; нар. 1970)

    Нарадзіўся 27.02.1970, г. Віцебск. Спецыяліст ў галіне радыёэлектронікі, матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Доктар тэхнічных наук (2008), дацэнт (спецыяльнасць "Фізіка", 2005).
    Адукацыя: Ваенны інжынерна-касмічны інстытут імя А. Ф. Мажайскага, г. Санкт-Пецярбург (спецыяльнасць "Радыёэлектронныя сродкі", кваліфікацыя "Інжынер радыёэлектроннай тэхнікі", 1992); Маскоўскі дзяржаўны тэкстыльны ўніверсітэт імя А. М. Касыгіна (дактарантура, 2007).
    Навуковыя інтарэсы: метады і сродкі ацэнкі і прагназавання паказчыкаў якасці вырабаў і матэрыялаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1993, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі, прафесар, з 2011 – кафедра аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, загадчык кафедры, з чэрвеня 2016 – рэктар). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009), ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2015).
    E-mail: a-kuznetsov@tut.by

        Варыянтная форма
    Kuznâcoŭ, Andrèj Alâksandravič (нар. 1970)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Рэктар
    Кузнецов, Андрей Александрович (доктор технических наук ; род. 1970) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.