На главную |
---|
Справка
Загайгара, Клаўдзія Андрэеўна (кандыдат тэхнічных навук ; абутковая прамысловасць ; нар. 1941) |
Нарадзілася 06.07.1941, в. Мяшкова, Акцябрскі раён, Мікалаеўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне гарбарна-абутковага матэрыялазнаўства, тэхналогіі вытворчасці абутку. Кандыдат тэхнічных навук (1979), дацэнт (1982).
Адукацыя: Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1965).
Навуковыя інтарэсы: формаўстойлівасць вырабаў са скуры; нітачныя швы; спосабы мацавання нізу абутку; анізатрапія абутковых матэрыялаў.
Месца працы, пасада: Мікалаеўскі гарбарна-абутковы камбінат, Украіна (1965–1968, майстар участка пашывачнай групы); Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1968, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра "Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры", дацэнт). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1983, 1985); знак "Победитель социалистического соревнования 1979 г." (1980), ганаровая грамата Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1974, 1985).
Варыянтная форма
Zagajgara, Klaŭdziâ Andrèeŭna (нар. 1941) |
Гл. таксама
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Факультэт вытворчых тэхналогій |
Загайгора, Клавдия Андреевна (кандидат технических наук ; обувная промышленность ; род. 1941) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
40 лет кафедре "Конструирование и технология изделий из кожи" / Витебский государственный технологический университет [составители: В. Е. Горбачик и др.]. — Витебск, 2009. (Інфармацыя на с. 5.)
Сайт кафедры "Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры" Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Сайт бібліятэкі ВДТУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |