Справка
Нарадзіўся 10.06.1947, г. Масква, Расія. Спецыяліст у галіне таваразнаўства прамысловых тавараў і сыравіны лёгкай прамысловасці, тэхналогіі абутковых і гарбарна-галантарэйных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).
Адукацыя: Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Тэхналогія вырабаў са скуры", 1970), Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (аспірантура, 1978).
Навуковыя інтарэсы: структура і ўласцівасці палімераў, метады і сродкі кантролю якасці матэрыялаў; аптымізацыя тэхналагічных працэсаў вытворчасці вырабаў лёгкай прамысловасці.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1970, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра "Стандартызацыя", з 2003 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005); ганаровыя граматы канцэрна "Беллегпрам" (2005), адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2007), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1984, 1985, 2007).
E-mail: standart.vstu@yandex.by
Варыянтная форма
Bourkine, Alexandre (нар. 1947) (французская мова) |
Burkin, Alâksandr Mikalaevič (нар. 1947) |
Burkin, Alexandr (нар. 1947) (чэшская мова) |
Burkin, Aliaksandr (нар. 1947) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт кафедры "Стандартызацыя" Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Сайт бібліятэкі ВДТУ.
Электронны каталог Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.
Сайт "eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.