![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Башметаў, Валерый Сцяпанавіч (доктар тэхнічных навук ; тэкстыльная вытворчасць ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 08.04.1947, в. Канец, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1997). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004–2008).
Адукацыя: Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Машыны і апараты тэкстыльнай прамысловасці", 1971), Маскоўскі тэкстыльны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць "Машыны і агрэгаты лёгкай прамысловасці", 1977).
Навуковыя інтарэсы: новыя тэхналагічныя працэсы і абсталяванне ткацкай вытворчасці.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1969, у 1986–1993 – дэкан факультэта, 1989–2005 – загадчык кафедры ткацтва, 1993–2016 – рэктар, з 2016 – факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра "Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў", прафесар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1999); ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1982, 1983, 1987), Савета Міністраў (1997), Нацыянальнага сходу (2006), Міністэрства адукацыі (1995, 2007) Рэспублікі Беларусь, канцэрна "Беллегпрам" (1997, 2005) і інш.
Варыянтная форма
Bašmetaŭ, Valeryj Scâpanavič (нар. 1947) |
Bashmetau, V. S. (нар. 1947) (англійская мова) |
Bashmetov, V. S. (нар. 1947) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка и исследование высокоэффективных технологических процессов производства тканых лент на бесчелночных станках : диссертация ... доктора технических наук : защищена 17.06.1993 : утверждена 12.11.1993 / Башметов Валерий Степанович. — Москва, 1993.
Анкета вучонага.
Башметов Валерий Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 223.
Башметаў Валерый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 347.
Башметов Валерий Степанович доктор технических наук, профессор : (к 60-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель. — Витебск, 2007.
Фатаграфія.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |