unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жыгалава, Марыя Пятроўна (доктар педагагічных навук ; нар. 1951)

    Нарадзілася 10.02.1951, в. Збураж, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць. Літаратуразнавец, педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (руская літаратура). Доктар педагагічных навук (Расія, 2006), дацэнт (спецыяльнасць "Літаратуразнаўства", 1998). Акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Расія, 2008; член-карэспандэнт з 2002).
    Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1973), Універсітэт марксізма-ленінізма Брэсцкага абкама КПБ (спецыяльнасць "Сацыялогія", 1984), Інстытут нацыянальных праблем адукацыі (саіскальніцтва, 1994), Інстытут агульнай і сярэдняй адукацыі РАА (саіскальніцтва, 2005).
    Навуковыя інтарэсы: дыдактычная філалогія, гуманітарная адукацыя ў кантэксце дыялогу расійскай, айчыннай і еўрапейскай адукацыі; развіццё літаратур і культур у мультыкультурнай адукацыйнай прасторы; мастацкі твор як міжкультурны ўніверсум; супастаўляльнае вывучэнне і выкладанне славянскай літаратуры ў кантэксце дыялогу культур і цывілізацый.
    Месца працы, пасада: сярэднія школы Маларыцкага раёна (1967–1992), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (з 1993, у 1993–2012 – дацэнт, в. а. загадчыка кафедры, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, 2012–2014 – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з 2014 – дацэнт кафедры педагогікі). Інфармацыя на 2016.
    Узнагароды: званне "Заслужаны настаўнік БССР" (1986), ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1987), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011), Падзячнае пісьмо Расійскай акадэміі адукацыі (2010), прэмія імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2011), медаль Польшчы "Mickiewicz – Puszkin" (2015) і інш.
    E-mail: zhygalova@mail.ru

        Варыянтная форма
    Žygalava, Maryâ Pâtroŭna (нар. 1951)
    Żygalova, Marija (нар. 1951) (польская мова)
    Zhygalava, Marija (нар. 1951) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. Сацыяльна-педагагічны факультэт
    Жигалова, Мария Петровна (доктор педагогических наук ; род. 1951) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...