Справка
Нарадзіўся 15.10.1950, г. Столін, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1997).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1973; аспірантура, спецыяльнасць "Тэарэтычная фізіка", 1982; дактарантура, спецыяльнасць "Тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства", 1993).
Навуковыя інтарэсы: статыстычная механіка дысперсных сістэм і кампазіцыйных матэрыялаў; лікавыя метады; тэорыя кіравання; фрактальная тэорыя структурна-механічных уласцівасцей дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў.
Заснавальнік навуковай школы па тэхналогіі, абсталяванні і арганізацыі вытворчасці ў выдавецка-паліграфічным комплексе.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1973 – кафедра тэарэтычнай механікі, у 1985–1990 – загадчык праблемнай навукова-даследчай лабараторыі комплекснай перапрацоўкі драўнянай сыравіны, з 1993 – дацэнт кафедры вылічальнай тэхнікі, у 1995–2017 – прафесар, загадчык кафедры паліграфічных вытворчасцей).
Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2010), Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2000, 2010), нагрудны знак "Выдатнік друку Беларусі" (2007).
Памёр 05.03.2017.
Варыянтная форма
Kulak, Mihail Iosifavič (1950—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Кулак Михаил Иосифович : памяти главного редактора серии 4. Принт- и медиатехнологии // Труды БГТУ. Серия 4, Принт- и медиатехнологии. — Минск, 2017. — № 1. — С. 123—124.
Падрабязней...