На главную |
---|
Справка
Калеснікаў, Віталь Леанідавіч (доктар тэхнічных навук ; дрэваперапрацоўка ; 1936—2021) |
Нарадзіўся 21.06.1936, пас. Зернесаўгас, Занальны раён, Алтайскі край, Расія. Спецыяліст у галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны і камп'ютарызацыі хіміка-тэхналагічных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Адукацыя: Ленінградская лесатэхнічная акадэмія (спецыяльнасць "Цэлюлозна-папяровая прамысловасць", 1958), Інстытут хіміі драўніны АН Латвійскай ССР (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: калоідна-хімічныя ўзаемадзеянні рознародных, рознавялікіх, рознапатэнцыяльных і рознаіменна зараджаных часціц у водных мікрагетэрагенных сістэмах; камп'ютарнае мадэліраванне і аптымізацыя хіміка-тэхналагічных сістэм; сістэмны аналіз і інфармацыйныя тэхналогіі ў прамысловай экалогіі; распрацоўка самаакупных сістэм абаротнага водакарыстання з максімальнай ступенню замкнутасці.
Месца працы, пасада: Папяровая фабрыка "Красный курсант" (пас. Мурыгіна, Кіраўская вобласць; 1958–1960, тэхнолаг); Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1965–2021; кафедра хімічнай тэхналогіі драўніны, дацэнт, у 1968–1979 – загадчык кафедры цэлюлозна-папяровай вытворчасці, 1979–1983 – драўняных пліт, пластмас і паперы, 1990–1995 – аховы навакольнага асяроддзя і працы, з 1995 – кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар).
Памёр 08.10.2021.
Варыянтная форма
Kalesnikaŭ, Vital' Leanidavič (1936—2021) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт інфармацыйных тэхналогій |
Колесников, Виталий Леонидович (доктор технических наук ; деревопереработка ; 1936—2021) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Повышение качества бумаги и картона путем гетероадагуляции латексов в волокнистой массе : диссертация ... доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 02.06.1987 : утверждена 27.05.1988 / Колесников Виталий Леонидович. — Ленинград, 1987.
Анкета вучонага.
Колесников Виталий Леонидович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 140.
Калеснікаў Віталь Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 463.
Сайт "Киберленинка". Электронны дакумент. Некралог.
Электронная бібліятэка БДТУ.
"eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |