На главную |
---|
Справка
Пранько (дынастыя / сям'я) |
Медыцынская навукова-педагагічная дынастыя /сям'я. Складаецца з прадстаўнікоў двух пакаленняў. Пранько Павел Сяргеевіч (1949–2018), біяхімік, доктар біялагічных навук, намеснік дырэктара Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў (Гродна). Яго жонка – Пранько Надзея Васільеўна (нар. 1950), урач-інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Іх дзеці: дачка – Пранько Таццяна Паўлаўна (нар. 1975), урач-кардыёлаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, і сын – Пранько Сяргей Паўлавіч (нар. 1977), біяхімік, кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік Універсітэта Каларада (ЗША).
Варыянтная форма
Pran'ko |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкеты Пранько Надзеі Васільеўны і Таццяны Паўлаўны.
Сайт Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў.
Сайт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Фота Пранько П. С.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |