На главную |
---|
Справка
Леўданскі, Аляксандр Эдуардавіч (доктар тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1966) |
Нарадзіўся 01.06.1966, г. Смалявічы, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне працэсаў і машын хімічных тэхналогій, механікі матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (2005).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і апараты хімічных і сілікатных вытворчасцей", 1990; аспірантура, спецыяльнасць "Машыны і агрэгаты нафтахімічных вытворчасцей", 1993).
Навуковыя інтарэсы: энергазберажэнне; драбненне матэрыялаў; высокаэфектыўныя праточныя працэсы і апараты.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, у 1993–2000 – кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт; 2000–2004 – кафедра супраціўлення матэрыялаў, старшы выкладчык; 2004–2010 – кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, з 2005 – загадчык кафедры; з 2011 – кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей, загадчык кафедры). Інфармацыя на 2016.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.
Варыянтная форма
Leŭdanski, Alâksandr Èduardavič (нар. 1966) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Научно-практические основы применения проточных течений для интенсификации процессов классификации и измельчения : диссертация ... доктора технических наук : 05.17.08 : защищена 24.11.2004 : утверждена 06.07.2005 / Левданский Александр Эдуардович. — Минск, 2004.
Высокоэффективные проточные процессы и аппараты / А. Э. Левданский, Э. И. Левданский. — Минск, 2001.
Исследование ударно-центробежного измельчения материалов / А. Э. Левданский // Инженерно-физический журнал. — 2004. — Т. 77, № 5. — С. 46—51.
Анкета вучонага.
Левданский Александр Эдуардович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |