unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Грыгаровіч, Ядвіга Дамінікаўна (доктар педагагічных навук ; 1946—2011)

    Нарадзілася 24.08.1946, в. Даманова, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, прафесійнай адукацыі, дзяржаўны дзеяч. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (1995). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000–2004), тытульны член Каардынацыйнага камітэта жанчын-парламентарыяў Міжнароднага парламенцкага саюза ад Еўразійскага рэгіёна (2001–2004).
    Адукацыя: Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (літаратурна-музычны факультэт, 1969), Інстытут мастацкай адукацыі Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1974).
    Навуковыя інтарэсы: эстэтычнае выхаванне моладзі; падрыхтоўка кадраў культуры; педагогіка вышэйшай школы; сацыяльная педагогіка; педагогіка сацыякультурнай дзейнасці.
    Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут педагогікі Міністэрства адукацыі БССР (1969–1982, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі эстэтычнага выхавання, загадчык аддзела камуністычнага выхавання), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1982, дацэнт кафедры педагогікі, загадчык кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці, прарэктар, у 1992–2007 – рэктар, з 2007 – прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1999)", медаль прападобнай Еўфрасінні Полацкай (1996), знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1996), Залаты ганаровы знак імя Пятра Вялікага "За благородные труды" (Расійская Федэрацыя, 2003), знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2005) і інш.
    Памерла 31.07.2011, пахавана на радзіме.

        Варыянтная форма
    Grigorovich, Ia. (1946—2011) (англійская мова)
    Grigorowitsch, Ia. (1946—2011) (нямецкая мова)
    Grygarovič, Âdviga Daminikaŭna (1946—2011)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Рэктар
    Григорович, Ядвига Доминиковна (доктор педагогических наук ; 1946—2011) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета (без анкеты).
    Фатаграфія.