unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мануленка, Аляксандр Піліпавіч (кандыдат тэхнічных навук ; матэрыялазнаўства ; 1949—2016)

    Нарадзіўся 29.06.1949, пас. Чырвоны Сцяг, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне матырылазнаўства ў машынабудаванні. Кандыдат тэхнічных навук (1987), дацэнт (2009).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасцьь "Тэхналогія гумы", 1971), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1987).
    Навуковыя інтарэсы: стварэнне палімерных кампазіцыйных матэрыялаў; рэцыклінг пластмас (новыя і ўнікальныя тэхналогіі); рэгуляванне эксплуатацыйных уласцівасцей поліамідаў, поліалефінаў і кампазіцый на іх аснове, у т. л. на аснове другасных матэрыялаў; новыя палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы з павышанымі фізіка-механічнымі характарыстыкамі для вытворчасці вырабаў тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.
    Месца працы, пасада: Беларускі філіял Энергетычнага інстытута імя им. Г. М. Кржыжаноўскага (1971–1973), Мінскае эксперыментальна-канструктарскае тэхналагічнае бюро скургалантарэйнай і фурнітурнай прамысловаці Міністэрства лёгкай прамысловасці СССР (1973–1988), НВА "Упаковка" Дзяржаграпрома СССР (1988–1992), СП "Белкастельпласт" (1992–2004), ООО "Техполимер" (2004–2005), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2005, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра тэхналогіі нафтахмічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, дацэнт).
    Узнагароды:сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1988), нагрудны знак "Изобретатель СССР" (1988).
    Памёр 12.02.2016.

        Варыянтная форма
    Manulenka, Alâksandr Pilipavič (1949—2016)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
    Мануленко, Александр Филиппович (кандидат технических наук ; материаловедение ; 1949—2016) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Создание абразивостойких триботехнических материалов на основе смесей "термопласт-термоэластопласт" : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.02.01 / Мануленко Александр Филиппович. — Гомель, 1987.
    Оборудование и основы проектирования лакокрасочных производств : учебно-методическое пособие / А. Ф. Мануленко, Н. Р. Прокопчук. — Минск, 2015.
    Рециклинг пластмасс : учебно-методическое пособие / А. Ф. Мануленко, В. В. Яценко. — Минск, 2013.
    Анкета вучонага.
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.