unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вядзенін, Генадзь Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; эканоміка ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 09.08.1939, г. Сталінград (Валгаград), Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і перапрацоўкі палімераў і кампазітаў, эканаміст. Кандыдат тэхнічных навук (1975), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1993).
    Адукацыя: Валгаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Цеплазабеспячэнне і вентыляцыя", 1962), Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут імя С. Арджанікідзе (спецыяльнасць "Арганізацыя прамысловай вытворчасці", 1972), Маскоўскі НДІ пластычных мас (аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: машынабудаванне; вырабы з кампазіцыйна-валакністых матэрыялаў; эканоміка галіны; маркетынгавая дзейнасць; маркетынгавыя даследаванні; кіраванне маркетынгам прамысловага прадпрыемства.
    Месца працы, пасада: Валгаградскі металургічны завод "Красный Октябрь" (1962–1963); Прадпрыемства п/с № 5, г. Валгаград (1963–1964); Волжскі завод арганічнага сінтэзу (1964–1969, механік цэха, галоўны механік завода); ПА "Авангард", СКТБ "Курс", г. Сафонава, Смаленская вобласць (1969–1979, галоўны механік завода, намеснік дырэктара, галоўны канструктар, начальнік СКТБ), Белгародскі завод па перапрацоўцы пластмас (1979–1989, галоўны інжынер), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1989–2016, эканамічны факультэт, кафедра "Эканамічная тэорыя і маркетынг", прафесар, у 1989–2010 – загадчык кафедры, 1989–1993 – прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцягу (1976); прэмія Савета Міністраў СССР (1977); ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004), адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (2005), Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1999, 2004).
    E-mail: august1939@yandex.bу

        Варыянтная форма
    Vâdzenin, Genadz' Alâksandravič (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Факультэт эканомікі і бізнес-кіравання
    Веденин, Геннадий Александрович (кандидат технических наук ; химическая технология ; экономика ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Сайт кафедры "Эканамічная тэорыя і маркетынг" ВДТУ.
    Сайт бібліятэкі ВДТУ.