На главную |
---|
Справка
Дзегцяроў, Пётр Паўлавіч (кандыдат тэхнічных навук ; энергетыка ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 12.07.1947, в. Старая Алешня, Журавіцкі (Рагачоўскі) раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне прамысловай цеплаэнергетыкі і тэхналогіі дрэваапрацоўкі. Кандыдат тэхнічных навук (1992), дацэнт (2003).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія дрэваапрацоўкі", 1971), Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР (саіскальніцтва, 1992).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі ў прамысловасці; інавацыйная дзейнасць у галінах прамысловасці.
Месца працы, пасада: Усесаюзнае аб'яднанне "Саюзарглестэхмантаж" (Мінск; 1971–1977, інжынер), Баранавіцкі завод бытавой хіміі (1978–1997, старшы інжынер-тэхнолаг, начальнік аддзела аховы працы, намеснік галоўнага інжынера па ахове працы), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (філіял г. Баранавічы; 1997–2004, намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі, дацэнт), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, інжынерны факультэт, дацэнт кафедры механізацыі і энергазабеспячэння вытворчасці, у 2018–2021 – кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі).
Варыянтная форма
Dzegcâroŭ, Pëtr Paŭlavič (нар. 1947) |
Гл. таксама
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Інжынерны факультэт |
Дегтеров, Петр Павлович (кандидат технических наук ; энергетика ; род. 1947) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Сушка полимерных водоактивируемых клеев при терморадиационно-конвективном энергоподводе : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.14.04 / Дегтеров Петр Павлович. — Минск, 1992.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Рэпазіторый Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |