unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Нікашына, Галіна Аляксандраўна (кандыдат педагагічных навук ; дашкольная педагогіка ; нар. 1961)

    Нарадзілася 10.11.1961, г. Ніжні Тагіл, Свярдлоўская вобласць, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі дашкольнай адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (2002), дацэнт (2005).
    Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Педагогіка і псіхалогія (дашкольная)", 1987), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (аспірантура, 1996).
    Навуковыя інтарэсы: апераджальнае развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей 3–6 год; музычнае і экалагічнае выхаванне; гендарная сацыялізацыя дзяцей дашкольнага ўзросту; пазнавальнае і асобаснае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах гульнявой дзейнасці; мадыфікацыя адукацыйнага працэсу праз пераход на гульнявыя формы ўзаемадзеяння дарослага і дзіцяці; распрацоўка і ўкараненне электронных адукацыйных рэсурсаў у адукацыйны працэс дашкольнай установы; пераемнасць дашкольнай установы і школы; праблематызацыя зместу дашкольнай адукацыі.
    Пазапрафесійная дзейнасць: аўтар музычных твораў.
    Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1991–2009, кафедра методыкі музычнага выхавання, дацэнт); Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2009, кафедра дашкольнай адукацыі, дацэнт); Нацыянальны інстытут адукацыі (2009–2014, лабараторыя дашкольнай адукацыі, загадчык лабараторыі); Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2014, факультэт педагогікі і псіхалогіі, кафедра дашкольнай адукацыі і тэхналогій, дацэнт). Інфармацыя на 2016.
    E-mail: lina.nika8@gmail.com

        Варыянтная форма
    Nikašyna, Galina Alâksandraŭna (нар. 1961)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Факультэт педагогікі і псіхалогіі
    Никашина, Галина Александровна (кандидат педагогических наук ; дошкольная педагогика ; род. 1961) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...