unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лукашэня, Зоя Уладзіміраўна (кандыдат педагагічных навук ; прафесійная адукацыя ; нар. 1957)

    Нарадзілася 02.04.1957, в. Гарбавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (2003), дацэнт (2007). Член-карэспандэнт Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі імя Я. А. Каменскага (2007).
    Адукацыя: Магілёўскі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання", 1979), Маскоўскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза (спецыяльнасць "Выкладанне прадмета "Тэхналогія прыгатавання ежы", 1991), Балтыйскі федэральны ўніверсітэт (дактарантура, 2014).
    Навуковыя інтарэсы: працоўная і тэхналагічная падрыхтоўка школьнікаў; сумесна-размеркаваная дзейнасць ўдзельнікаў вучэбнага працэсу; дыдактычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу; тэхналагізацыя прафесійнай дзейнасці педагагічных кадраў; аўдыт і кансалтынг адукацыйных працэсаў.
    Месца працы, пасада: Магілёўская фабрыка галаўных убораў (1973–1974), Баранавіцкі трэст сталовых і рэстаранаў (1979–1987, загадчык вытворчасці, сакратар камсамольскай арганізацыі), Баранавіцкае педагагічнае вучылішча (1987–1994, выкладчык), Баранавіцкі педагагічны каледж (1994–1997, выкладчык), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, факультэт педагогікі і псіхалогіі, кафедра дашкольнай адукацыі і тэхналогій, прафесар). Інфармацыя на 2016.
    Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016).
    E-mail: zvluk@mail.ru

        Варыянтная форма
    Lukašènâ, Zoâ Uladzimiraŭna (нар. 1957)
    Lukashenia, Zoya (нар. 1957) (англійская мова)
    Гагахава, Зоя Уладзіміраўна (нар. 1957) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Факультэт педагогікі і псіхалогіі
    Лукашеня, Зоя Владимировна (кандидат педагогических наук ; профессиональная педагогика ; род. 1957) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Сайт кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Сайт "ВАК Беларуси".