unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рэвяка, Міхаіл Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук ; матэрыялазнаўства ; 1935—2017)

    Нарадзіўся 07.09.1935, г. Мінск. Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі кампазіцыйных палімерных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам", 1958).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўплыву структуры і саставу палімераў на іх тэхналагічныя і фізіка-механічныя характарыстыкі; распрацоўка метадаў мадыфікацыі палімераў з мэтай рэгулявання эксплуатацыйных характарыстык; распрацоўка навуковых асноў стварэння кампазіцыйных матэрыялаў на базе палімерных матэрыялаў; стварэнне новых палімерных матэрыялаў (напоўненыя паліалефіны, самазатухаючыя палімерныя кампазіцыі, машынабудаўнічыя кампазіцыйныя матэрыялы на аснове тэрмапластаў).
    Месца працы, пасада: завод "Радыёдэталь" (г. Мінск; 1958–1963, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, галоўны інжынер), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1963, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра палімерных кампазицыйных матэрыялаў, прафесар).
    Узнагароды: ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1984), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудныя знакі "За отличные успехи в работе" Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР (1985), "Выдатнік адукацыі" (2008).
    Памёр 20.03.2017.

        Варыянтная форма
    Revyako, M. M. (нар. 1935) (англійская мова)
    Rèvâka, Mihail Mihajlavič (нар. 1935)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў
    Ревяко, Михаил Михайлович (доктор технических наук ; материаловедение ; 1935—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Разработка конструкционных композиционных материалов на основе полиолефинов методами физико-химической модификации : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.02.01 / Ревяко Михаил Михайлович. ― Минск, 1987.
    Анкета вучонага.
    Ревяко Михаил Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 414—415.
    Рэвяка Міхаіл Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 546.
    Рэвяка Міхаіл Міхайлавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 84.
    Ревяко Михаил Михайлович (07.09.1935—20.03.2017) // Полимерные материалы и технологии. — 2017. — Т. 3, № 1. — С. 82.
    Электронная бібліятэка БДТУ.