unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рачкоўская, Галiна Яўцiхiеўна (кандыдат тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1938)

    Нарадзілася 06.01.1938, г. Мінск. Спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1974), старшы навуковы супрацоўнік (1980), дацэнт (2010).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія сілікатаў", 1961; аспірантура, 1972).
    Навуковыя інтарэсы: паўправадніковае шкло і сіталы; легкаплаўкае шкло для спаяў, пасівацыі і герметызацыі прыбораў; шкло з наначасціцамі халькагенідаў свінцу для асяроддзяў лазераў ІЧ дыяпазону, якія прасвятляюцца; люмінесцыруючае шкло; ап-канверсійна люмінесцыруючая празрыстая нанашклокераміка.
    Месца працы, пасада: Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР (1961–1969, навуковы супрацоўнік, інжынер), Беларускі політэхнічны інстытут (1973–1982, праблемная лабараторыя шкла і сілікатаў, інжынер, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1982–2019, загадчык тэхналагічнага аддзела праблемнай лабараторыі шкла і сіталаў, з 1989 – факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра тэхналогіі шкла і керамікі, вядучы навуковы супрацоўнік).
    E-mail: rach_halina@mail.ru

        Варыянтная форма
    Rachkovskaya, Galina E. (нар. 1938) (англійская мова)
    Račkoŭskaâ, Galina Âŭcihieŭna (нар. 1938)
    Рачковська, Г. Е. (нар. 1938) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
    Рачковская, Галина Евтихиевна (кандидат технических наук ; химическая технология ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Синтез и исследование полупроводниковых ситаллов на основе стекол системы P2O5—Nb2O5—TiO2—Fe2O3 : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.17.11 / Рачковская Галина Евтихиевна. — Минск, 1974.
    Наноутворення в допованому силікатному склі та його фрактальна розмірність / Л. А. Булавін [та інш.] // Ядерна фізика та енергетика. — 2015. — Т. 16, № 2. — С. 152—157.
    Yellow Up-Conversion Luminescence of Transparent Glass Ceramics with Erbium Ions / G. E. Rachkovskaya [et al.] // Glass and Ceramics. — 2014. — Vol. 71, iss. 7/8. — P. 266—269.
    Анкета вучонага.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
    Сайт "eLIBRARY.RU".
    Сайт "База патентов Беларуси".