unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кір'якова, Таццяна Георгіеўна (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1948)

    Нарадзілася 07.06.1948, г. Ташкент, Узбекістан; грамадзянства – Расійская Федэрацыя. Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук (1982), дацэнт (1986).
    Адукацыя: Ташкенцкі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Канструяванне швейнай вытворчасці", кваліфікацыя "Інжынер-канструктар-тэхнолаг", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Матэрыялазнаўства швейнай вытворчасці", 1980).
    Навуковыя інтарэсы: даследаванне ўласцівасцей тэкстыльных матэрыялаў.
    Месца працы, пасада: Ташкенцкі філіял ЦНДІ швейнай прамысловасці Узбекскай ССР (1971–1973, інжынер), Ташкенцкі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1974–2005, дацэнт), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2006, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра "Канструяванне і тэхналогія адзення", дацэнт).
    Узнагароды: ганаровая грамата Ташкенцкага інстытута тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (1991).
    Прадстаўнік навукова-педагагічнай дынастыі. Бацька – Болдзінскі Георгій Ільіч (нар 1913), доктар тэхнічных навук (першасная апрацоўка тэкстыльнай сыравіны), прафесар Ташкенцкага інстытута тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

        Варыянтная форма
    Kir'âkova, Taccâna Georgieŭna (нар. 1948)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Факультэт вытворчых тэхналогій
    Кирьякова, Татьяна Георгиевна (кандидат технических наук ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Новые экспрессные методы определения свойств и качества текстильных материалов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.19.01 / Кирьякова Татьяна Георгиевна. — Ташкент, 1981.
    Анкета вучонага.
    Кирьякова Татьяна Георгиевна // Кафедре конструирования и технологии одежды 45 лет / Витебский государственный технологический университет. — Витебск, 2013. — С. 19—20.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Каталог кніг Бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Каталог артыкулаў Бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.