Справка
Нарадзіўся 21.10.1949, в. Матарова, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Гідролаг. Кандыдат геаграфічных навук (1983), дацэнт (2015).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (геаграфічны факультэт, 1972), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (аспірантура, спецыяльнасць "Гідраўліка і інжынерная гідралогія", 1977).
Навуковыя інтарэсы: гідралогія сушы; гідралагічныя разлікі; водныя рэсурсы; ахова водных рэсурсаў.
Месца працы, пасада: Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1972–2009, з перарывамі ў 1973–1974 і 1999–2006, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1999–2006 і з 2014, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі).
Памёр 24.05.2023.
Варыянтная форма
Makarevich, А. (1949—2023) (англійская мова) |
Makarevicz, Aleksander (1949—2023) (польская мова) |
Makarèvič, Alâksandr Alâksandravič (1949—2023) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Влагообеспеченность Белорусского Полесья и прогноз изменений водных ресурсов в связи с орошением : автореферат диссертации ... кандидата географических наук : 11.00.07 / Макаревич Александр Александрович. — Ленинград, 1983.
Гідралогія сушы : практыкум для студэнтаў геаграфічнага факультэта / П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч. — Мінск, 2004.
Влияние осушительной мелиорации на сток р. Припять / А. А. Макаревич, А. М. Сафронов // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — Минск, 2004. — № 2. — С. 81—84.
Hydrological characteristic of the Bug river basin and the water quality / Zdzisław Michalczyk, Ivan Kovalchuk, Aleksander Makarevicz, Joanna Piszcz, Marek Turczyński // Bug river valley as the ecological corridor : State — Threats — Protection. — Warsaw, 2002. — С. 23—40. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: https://portals.iucn.org/library/sites/library/files/documents/EEP-035-En.pdf
Анкета вучонага.
Сайт факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Некралог.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.