unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шляхтуноў, Уладзімір Іосіфавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1936—2023)

    Нарадзіўся 22.08.1936, д. Сінякова, Бешанковіцкі (Шумілінскі) раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (1988). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994).
    Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: метады павышэння мясной прадукцыйнасці маладняка розных парод буйной рагатай жывёлы.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (1969–1990, навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі якасці мяса, у 07.1987–10.1990 – дырэктар), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1990–2020, заатэхнічны факультэт, прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі, з 1998 – біятэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі, прафесар, у 1998–2006 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета навукова-тэхнічных таварыстваў (1976), ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1996, 2013), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (2000), Акадэміі аграрных навук (2001) Рэспублікі Беларусь і інш.
    Памёр 30.07.2023.

        Варыянтная форма
    Šlâhtunoŭ, Uladzimir Iosifavič (1936—2023)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Біятэхналагічны факультэт
    Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі (Жодзіна). Дырэктар
    Шляхтунов, Владимир Иосифович (доктор сельскохозяйственных наук ; 1936—2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Сайт "Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны". Некралог.
    Падрабязней...