unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вавілаў, Антон Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 27.07.1949, г. Паставы, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне будаўнічага і дарожнага машынабудавання, нетрадыцыйнай энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992). Акадэмік Беларускай горнай акадэміі (1996), Беларускай інжынернай акадэміі (1997), член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1999).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (1971), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: стварэнне многафункцыянальных энергазберагальных машын і сістэмы такіх машын для комплекснай механізацыі ў будаўніцтве; распрацоўка тэхнічных сродкаў для падрыхтоўкі і выкарыстання нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі.
    Месца працы, пасада: Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1971–1982, навуковы супрацоўнік), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1982, НДЛ калёсных трактараў, старшы навуковы супрацоўнік; з 1983 – кафедра "Механізацыя і аўтаматызацыя дарожна-будаўнічага комплексу", з 1988 – загадчык кафедры, у 1996–2000 – прарэктар па вучэбнай рабоце). Інфармацыя на 2023.
    E-mail: ftkcdm@bntu.by

        Варыянтная форма
    Vavilaŭ, Anton Uladzimiravič (нар. 1949)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт транспартных камунікацый
    Вавилов, Антон Владимирович (доктор технических наук ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование ресурсосберегающей технологии и технических средств расчистки закустаренных земель в условиях Белоруссии : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.23.07 / Вавилов Антон Владимирович. — Москва, 1991.
    Анкета вучонага.
    Вавілаў Антон Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 422.
    Вавилов Антон Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 581.
    Вавилов Антон Владимирович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 58—59.
    Сайт БНТУ.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.
    Рэпазіторый БНТУ.