unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ракіцкі, Антон Антонавіч (кандыдат тэхнічных навук ; машыназнаўства ; нар. 1948)

    Нарадзіўся 02.07.1948, в. Празарокі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне машыназнаўства. Кандыдат тэхнічных навук (1978), дацэнт (2007), прафесар (2017).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машыназнабудавання, металарэзныя станкі і інструмент", 1971), Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР (аспірантура, 1977).
    Навуковыя інтарэсы: трываласць і надзейнасць нясучых канструкцый мабільных машын; стомленасць металаў; выпрабаванні, сертыфікацыя вырабаў машынабудавання і сістэм менеджменту якасці.
    Месца працы, пасада: Навуковы цэнтр праблем механікі машын НАН Беларусі (1999–2001, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), НДРУП "Белаўтатрактарабудаванне" НАН Беларусі (2001–2004, першы намеснік генеральнага дырэктара), Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі (2004–2006, намеснік дырэктара па навуковай рабоце – дырэктар-арганізатар выпрабавальнага палігона), Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі (2006–2008, дырэктар Рэспубліканскага палігона для выпрабавання мабільных машын), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2009–2017, Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, прафесар кафедры "Тэхналогіі інжынернай адукацыі").
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986) і інш.

        Варыянтная форма
    Rakicki, Anton Antonavič (нар. 1948)
    Rakitsky, Anton A. (нар. 1948) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій
    Ракицкий, Антон Антонович (кандидат технических наук ; машиноведение ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование надежности листовых рессор по условию прочности : диссертация ... кандидата технических наук : 05.02.02 : защищена 25.12.1978 : утверждена 28.03.1979 / Ракицкий Антон Антонович. — Одесса, 1978.
    Анкета вучонага.
    Ракицкий Антон Антонович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ, [2006]. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 308.
    Фатаграфія.
    Рэпазіторый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.