На главную |
---|
Справка
Баландзін, Канстанцін Іванавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1946—2023) |
Нарадзіўся 20.03.1946, в. Крошын, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1983).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Гісторыя", 1969), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць "Гісторыя", 1976).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; гісторыя беларускай культуры; культуралогія; методыка выкладання; праблемы моладзі.
Месца працы, пасада: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1973–2022, факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі, кафедра "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці", прафесар, у 1993–2009 – загадчык кафедры, адначасова Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій БНТУ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, у 2000–2002 – прарэктар па вучэбнай рабоце, 2002–2010 – прарэктар па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце).
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1996), юбілейныя медалі "60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." (2005), "90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" (2008), "65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" (2009), званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2021).
Памёр 06.06.2023.
Варыянтная форма
Balandzin, Kanstancin Ivanavič (1946—2023) |
Гл. таксама
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій |
Баландин, Константин Иванович (кандидат исторических наук ; 1946—2023) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Кафедра "История, мировая и отечественная культура" БНТУ: создание и этапы реорганизации / А. Н. Кукса // Научные труды кафедры "История, мировая и отечественная культура" БНТУ. — Минск, 2011. — С. 4―16. — Из содержания: Баландин Константин Иванович. — С. 14—15. — Сведения доступны также по Интернету: https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/20284/С. 4-16.pdf?sequence=1&isAllowed=y
Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Некралог.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |