unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Панцялеенка, Фёдар Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; металургія ; нар. 1950)

    Нарадзіўся 01.03.1950, в. Крукавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1993). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Металазнаўства, абсталяванне і тэхналогія тэрмічнай апрацоўкі металаў", 1972; аспірантура, 1977).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых матэрыялаў (у тым ліку парашковых, кампазіцыйных, нана-) для тэхналогій аднаўлення і ўмацавання нанясеннем пакрыццяў.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
    Месца працы, пасада: Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (1972–2008, у 1980–2005 – загадчык кафедры, 1998–2006 – прарэктар па навуковай рабоце), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 2008, прафесар кафедры "Парашковая металургія, зварка і тэхналогія матэрыялаў", з 2016 – загадчык кафедры, у 2008–2015 – першы прарэктар). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: ордэн "Знак почета" (1986), знакі "Изобретатель СССР" (1991), "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1993), медалі ВДНГ СССР (бронзавы, 1985; сярэбраны, 1986) і інш.

        Варыянтная форма
    Pancâleenka, Fëdar Ivanavič (нар. 1950)
    Panteleenko, F. I. (нар. 1950)
    Panteleyenko, F. I. (нар. 1950) (англійская мова)
    Pantsialeyenka, F. I. (нар. 1950) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-тэхналагічны факультэт
    Пантелеенко, Федор Иванович (доктор технических наук ; металлургия ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Теоретические и технологические основы получения самофлюсующихся порошков на железной основе диффузионным легированием и разработка износостойких композиционных покрытий из них : диссертация ... доктора технических наук : 05.16.06 / Пантелеенко Федор Иванович. — Минск, 1992.
    Дороги : cтихи / Федор Пантелеенко. ― Минск, 2003. — Часть текста: белорус.
    Анкета вучонага.
    Панцялеенка Фёдар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 56.
    Пантелеенко Федор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 5. — С. 696.
    Пантелеенко Федор Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008. — Минск, 2008. — С. 296.
    Славный путь ученого и педагога : [70 лет Ф. И. Пантелеенко] / Виктор Сидоров // Весці БНТУ. — 2020. — 31 сакавіка (№ 3). — С. 3.
    Фатаграфія.