unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Якубоўскі, Часлаў Андрэевіч (кандыдат тэхнічных навук ; металургія ; нар. 1944)

    Нарадзіўся 18.04.1944, в. Косаўшчына, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Кандыдат тэхнічных навук (1979), дацэнт (1982).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Інжынерна-педагагічная", кваліфікацыя "Інжынер-механік-педагог", 1967; аспірантура, 1975).
    Навуковыя інтарэсы: парашковая металургія; механіка матэрыялаў і канструкцый.
    Пазапрафесійная дзейнасць: шахматны кампазітар. Член Саюза беларускіх шахматных кампазітараў.
    Месца працы, пасада: Лідскі індустрыяльны тэхнікум (1967–1968, выкладчык), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1972, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Супраціўленне матэрыялаў машынабудаўнічага профілю", дацэнт). Інфармацыя на 2015.
    Навуковая і педагагічная работа за мяжой: Аўстрыя (1977–1978), Алжыр (1985–1988), Гвінея (2006–2008).
    E-mail: r4a@mail.ru

        Варыянтная форма
    Iakouboyski, T. (нар. 1944) (французская мова)
    Âkuboŭski, Časlaŭ Andrèevič (нар. 1944)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Машынабудаўнічы факультэт
    Якубоўскія (дынастыя / сям'я)
    Якубовский, Чеслав Андреевич (кандидат технических наук ; металлургия ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Пространственная задача распределения давлений и плотности в брикетах из металлических порошков : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.16.06 / Якубовский Чеслав Андреевич. — Минск, 1979.
    Анкета вучонага.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.