unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Калешка, Уладзімір Міхайлавіч (доктар тэхнічных навук ; электроніка ; нар. 1942)

    Нарадзіўся 23.01.1942, в. Малышэвічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне цвердацельнай мікраэлектронікі і інтэгральнай схематэхнікі, аўтар навуковага адкрыцця па акустаэлектроннай з'яве галаўнога мозгу. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1990), ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі Іспаніі (1991), правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992), Міжнароднай акадэміі экалогіі (1992).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1966), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: мікра- і нанаэлектроніка; акуста- і біяэлектроніка; мікрапрацэсарныя сенсарныя сістэмы і элементная база камп'ютарнай тэхнікі; інфарматыка чалавека і медыцынскае апаратабудаванне і бяспека жыццядзейнасці; інтэлектуальныя прыборы, тэхналогіі і сістэмы.
    Месца працы, пасада: Інстытут электроники АН БССР (1976–1989, загадчык аддзела цвердацельнай мікраэлектронікі), Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1989, загадчык лабараторыі), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1998–2013, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Інтэлектуальныя сістэмы", загадчык кафедры).
    Узнагароды: званні лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), заслужанага радыста і вынаходніка СССР (1982), залатыя (5) і сярэбраныя (2) медалі ВДНГ СССР, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Казахскай ССР (1963).

        Варыянтная форма
    Kaleška, Uladzimir Mihajlavič (нар. 1942)
    Koleshko, Vladimir M. (нар. 1942) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Машынабудаўнічы факультэт
    Колешко, Владимир Михайлович (доктор технических наук ; электроника ; род. 1942) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Физико-химические методы стимулирования технологических процессов микроэлектроники : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.12.18 / Колешко Владимир Михайлович. — Минск, 1980.
    Анкета вучонага.
    Калешка Уладзімір Міхайлавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 398—399.
    Колешко Владимир Михайлович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 141.
    Колешко Владимир Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Вып. 1. — С. 77.
    Электронны каталог Навуковай бібліятэкі БНТУ.