unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хітрук, Вера Валер'еўна (доктар педагагічных навук ; нар. 1964)

    Нарадзілася 18.05.1964, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне карэкцыйнай педагогікі (алігафрэнапедагогіка), тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі. Доктар педагагічных навук (Расія, 2016; Беларусь, 2016), дацэнт (2001).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Дэфекталогія", 1986; аспірантура, 1989), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура, 2012).
    Навуковыя інтарэсы: навучанне і выхаванне дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю; падрыхтоўка педагогаў да працы ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі; фарміраванне інклюзіўнай гатоўнасці будучых педагогаў.
    Месца працы, пасада: Улукоўская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (в. Улукоўе, Гомельскі раён; 1986–1989), Горацкая раённая паліклініка (1992–1998), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1998–2004, дацэнт, загадчык кафедры), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, факультэт педагогікі і псіхалогіі, кафедра педагогікі, прафесар, у 2004–2005 – загадчык кафедры, 2005–2012 – прарэктар па вучэбнай рабоце), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2016 – па сумяшчальнасці, з 2019 – на пастаяннай аснове, Інстытут інклюзіўнай адукацыі, дырэктар). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі" (2014).
    E-mail: hvv64@tut.by

        Варыянтная форма
    Hitruk, Vera Valer'eŭna (нар. 1964)
    Khitruk, Vera V. (нар. 1964) (англійская мова)
    Khitryuk, Vera V. (нар. 1964) (англійская мова)
    Khitryukk, Vera Valeryevna (нар. 1964) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Інстытут інклюзіўнай адукацыі
    Хитрюк, Вера Валерьевна (доктор педагогических наук ; род. 1964) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...