Справка
Нарадзілася 18.05.1964, г. Горкі, Магілёўская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне карэкцыйнай педагогікі (алігафрэнапедагогіка), тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі. Доктар педагагічных навук (Расія, 2016; Беларусь, 2016), дацэнт (2001).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Дэфекталогія", 1986; аспірантура, 1989), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура, 2012).
Навуковыя інтарэсы: навучанне і выхаванне дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю; падрыхтоўка педагогаў да працы ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі; фарміраванне інклюзіўнай гатоўнасці будучых педагогаў.
Месца працы, пасада: Улукоўская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (в. Улукоўе, Гомельскі раён; 1986–1989), Горацкая раённая паліклініка (1992–1998), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1998–2004, дацэнт, загадчык кафедры), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, факультэт педагогікі і псіхалогіі, кафедра педагогікі, прафесар, у 2004–2005 – загадчык кафедры, 2005–2012 – прарэктар па вучэбнай рабоце), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2016 – па сумяшчальнасці, з 2019 – на пастаяннай аснове, Інстытут інклюзіўнай адукацыі, дырэктар). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: знак "Выдатнік адукацыі" (2014).
E-mail: hvv64@tut.by
Варыянтная форма
Hitruk, Vera Valer'eŭna (нар. 1964) |
Khitruk, Vera V. (нар. 1964) (англійская мова) |
Khitryuk, Vera V. (нар. 1964) (англійская мова) |
Khitryukk, Vera Valeryevna (нар. 1964) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...