![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Балашчанка, Віктар Фядотавіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1941) |
Нарадзіўся 11.04.1941, г. Рэчыца, Гомельская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1981), дацэнт (0000).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1968).
Навуковыя інтарэсы: эфектыўнасць выкарыстання асноўных і обаротных сродкаў; фінансавыя патокі на прадпрыемстве; удасканаленне або стварэнне арганізацыйнай структуры прадпрыемства; кіраванне матэрыяльнымі патокамі прадпрыемства з прымяненнем ЭВМ; унутрызаводская лагістыка; бізнес-планаванне.
Месца працы, пасада: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1984, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці", дацэнт, у 2004–2006 – загадчык кафедры, адначасова Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых напрамках тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі, кафедра "Эканоміка прадпрыемства", загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: нагрудны значок СССР "Отличник приборостроения".
Варыянтная форма
Balaščanka, Viktar Fâdotavič (нар. 1941) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |