unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чычкан, Мікалай Васільевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 17.01.1940, в. Зарэчча, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1991), дацэнт (2003). Аўтар шэрагу карысных мадэляў, вынаходніцтваў.
    Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць "Рухомы састаў і цягавая гаспадарка чыгуначнага транспарту", 1961), Усесаюзы завочны машынабудаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання. Металарэзныя станкі і інструменты", 1965).
    Навуковыя інтарэсы: механізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.
    Пазапрафесійная дзейнасць: дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1980–1990).
    Месца працы, пасада: Баранавіцкі завод станкапрылад (1996–1973, інжынер, кіраўнік групы, намеснік галоўнага тэхнолага), Баранавіцкі філіял Цэнтральнага вопытна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро (1973–1980, загадчык аддзела, начальнік), Баранавіцкі камбінат сянажных веж (1980–1995, кіраўнік, галоўны інжынер), філіял "Агра" Белаграпрамбанка (1995–1997, начальнік аддзела), Баранавіцкая трыкатажная фабрыка (1997, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях), завод ЖБВ (1997–2001, дырэктар), Баранавіцкі філіял Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (2001–2003), Баранавіцкі філіял Беларускага інстытута правазнаўства (2003–2004), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (2004–2020, інжынерны факультэт, кафедра тэхналогіі машынабудавання, дацэнт).
    Узнагароды: медаль "За доблестный труд" (1970).

        Варыянтная форма
    Čyčkan, Mikalaj Vasil'evič (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Інжынерны факультэт
    Чичкан, Николай Васильевич (кандидат технических наук ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повышение эффективности башенных хранилищ путем консервирования в них высоковлажных кормов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.20.01 / Чичкан Николай Васильевич. ― Минск, 1991.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Рэпазіторый Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.