unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Качурка, Васіль Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; нар. 1950)

    Нарадзіўся 27.09.1950, в. Стрыі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2003). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005), Міжнароднай акадэміі педагагічнай адукацыі (2009), Акадэміі эканамічных навук Украіны (2014).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1973; аспірантура, 1980; дактарантура, 2002).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне энергазберагальных тэхналогій вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур (азімае і яравое трыцікале, азімая пшаніца, ячмень, соя), якія забяспечваюць высокую ураджайнасць зерня з высокімі тэхналагічнымі паказчыкамі.
    Месца працы, пасада: калгас імя Я. М. Свярдлова (Горацкі раён; 1973–1976, галоўны аграном), эксперыментальная база "Пагодзіна" (Горацкі раён; 1976–1983, дырэктар), Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (1983–1984, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі), Магілёўскі абласны камітэт КПБ (1984–1985, намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці), Крычаўскі гарадскі камітэт КПБ (1985–1990, першы сакратар), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1990–2004, дацэнт кафедры раслінаводства, з 1993 – дэкан агранічнага факультэта), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, прафесар кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі, у 2004–2021 – рэктар). Інфармацыя на 2022.
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2015), медаль "За працоўныя заслугі" (2009), граматы Савета Міністраў (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці (2000), Міністэрства адукацыі (2010, 2020) Рэспублікі Беларусь, ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2009), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019) і інш.
    E-mail: odo@barsu.by

        Варыянтная форма
    Kačurka, Vasil' Ivanavič (нар. 1950)
    Kochurko, V. (нар. 1950) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Рэктар
    Кочурко, Василий Иванович (доктор сельскохозяйственных наук ; агрономия ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...