unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Босак, Віктар Мікалаевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграхімія ; нар. 1965)

    Нарадзіўся 24.02.1965, в. Смаляніца, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць. Аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (2005), прафесар (2012).
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1988), Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства і аграхіміі (аспірантура, 1992), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спецыяльнасць "Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі", 2009), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Інстытут павышэння кваліфікацы і перападрыхтоўкі кадраў АПК (спецыяльнасць "Ахова працы ў сельскай гаспадарцы", 2015).
    Навуковыя інтарэсы: прымяненне мінеральных і арганічных угнаенняў; урадлівасць глеб; ахова працы; бяспека жыццядзейнасці.
    Пазапрафесійныя інтарэсы: беларуская дыялекталогія.
    Месца працы, пасада: Пружанскі раён (Брэсцкая вобласць; 1989 – галоўны аграном), Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі (1992–2007; навуковы супрацоўнік, у 1994–2002 – старшы навуковы супрацоўнік, у 2002–2006 – вядучы навуковы супрацоўнік, у 2006–2007 – загадчык лабараторыі арганічнага рэчыва глебы), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2007–2009 – начальнік упраўлення навукі), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2009–2010 – прафесар кафедры эканомікі і ўпраўлення прадпрыемствамі АПК), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2010–2017 – загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 2017; у 2017–2023 – загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці, з 2023 – прафесар кафедры).
    E-mail: bosak1@tut.by

        Варыянтная форма
    Bosak, Victar Mikalaevič (нар. 1965)

        Гл. таксама
    Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі). Факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі
    Босак, Виктор Николаевич (доктор сельскохозяйственных наук ; агрохимия ; род. 1965) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...