На главную |
---|
Справка
Ільіна, Сафія Уладзіміраўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; інфарматыка ; нар. 1948) |
Нарадзілася 05.02.1948, г. Архангельск, Расія. Спецыяліст у галіне прыкладной лінгвістыкі і інфарматыкі (інфармацыйныя працэсы і сістэмы). Кандыдат філалагічных навук (1988), дацэнт (2001).
Адукацыя: Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага (спецыяльнасць "Прыкладная лінгвістыка", спецыялізацыя "Навукова-тэхнічная інфармацыя", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Структурная, прыкладная і матэматычная лінгвістыка", 1982).
Навуковыя інтарэсы: лінгвістычнае і інфармацыйнае забеспячэнне аўтаматызаваных сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі і аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм.
Месца працы, пасада: Беларускі НДІ навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР (1971–1991, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускі навукова-тэхнічны цэнтр інфармацыі і маркетынга АПК (1991–1997, загадчык сектара), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1997–2006, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, дацэнт), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2006–2014, аддзел бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій, навуковы кансультант).
Узнагароды: Ганаровая грамата ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС, ЦК УЛКСМ у гонар 70-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (1987), бронзавы медаль ВДНГ СССР (1980).
E-mail: sofil@mail.by
Варыянтная форма
Il'ina, Safiâ Uladzimiraŭna (нар. 1948) |
Цвімецідзе, Сафія Уладзіміраўна (нар. 1948) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск) |
Ильина, София Владимировна (кандидат филологических наук ; языкознание ; информатика ; род. 1948) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |