![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Аліфанаў, Аляксандр Віктаравіч (доктар тэхнічных навук ; апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў ; мастацкая літаратура ; нар. 1941) |
Нарадзіўся 13.11.1941, г. Краснакамск, Пермская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогій і машын апрацоўкі ціскам. Доктар тэхнічных навук (2001), cтаршы навуковы супрацоўнік (1988), прафесар (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання", 2013).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Машыны і механізмы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1971), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1983), Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (дактарантура, 2001).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; атрыманне дзяшовых і высокатрывалых рэжучых элементаў з аксідна-субаксіднай керамікі і з мадыфікаваных чыгуноў; магнітна-імпульсная ўмацоўваючая апрацоўка стальных вырабаў, як не загартаваных, так і загартаваных.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт.)
Месца працы, пасада: СКБ-3 Мінаўтапрама СССР (1964–1967, старшы тэхнік, інжынер-канструктар), Паўднёва-Заходняе ўпраўленне трэста "Аргхарчпром" (1967–1968, інжынер), Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (1968–1973, загадчык лабараторыі), Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (1973–2008, малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2008, інжынерны факультэт, кафедра абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці, прафесар). Інфармацыя на 2019.
E-mail: alifanov_aav@mail.ru
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1988), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2014), ганаровыя граматы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2018), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2022).
Варыянтная форма
Alifanaŭ, Alâksandr Viktaravič (нар. 1941) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |