Справка
Нарадзілася 21.03.1949, гар. пас. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2001).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Хімія", 1971), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць "Тэхналогія неарганічных рэчываў", 1980).
Навуковыя інтарэсы: плазмахімія; тэарэтычныя даследаванні па праблемах сінтэзу і вывучэння ўласцівасцей вугляродных нанаструктур; малекулярна-дынамічныя даследаванні фарміравання і трасфармацыі вугляродных нанатрубак; даследаванне механізму ўтварэння вугляродных нанаструктур на часціцах нікелевага каталізатара; разлік канстанты скарасцей узаемадзеяння нанатрубак з нізкамалекулярнымі вугляроднымі кампанентамі.
Месца працы, пасада: Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (1977–2002), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2002–2014, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар).
Узнагароды: Ганаровая грамата АН Беларускай ССР (1981).
Варыянтная форма
Krasoŭskaâ, Lûdmila Ivanaŭna (нар. 1949) |
Krasovskaya, L. I. (нар. 1949) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теплофизические и теплотехнические основы плазмохимических процессов в трехструйных электродуговых реакторах : диссертация ... доктора технических наук : 05.14.05 : защищена 28.09.2000 : утверждена 11.04.2001 / Красовская Людмила Ивановна. — Минск, 2000.
Плазмохимические процессы в трехструйных электродуговых реакторах / Л. И. Красовская, А. Л. Моссэ. — Минск, 2000.
Моделирование формирования плазменных потоков в реакторах с трехструйными камерами смешения / Л. И. Красовская, М. А. Брич. — Минск, 1999.
Анкета вучонага.
Красовская Людмила Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 275.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.