![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Цімашэнкаў, Уладзімір Віктаравіч (доктар педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; біямеханіка ; 1946—2014) |
Нарадзіўся 25.11.1946, г. Масква, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, біямеханікі. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (2001). Cуддзя нацыянальнай катэгорыі па веласіпеднаму спорту.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", 1970; аспірантура, 1977).
Навуковыя інтарэсы: функцыянальная дыягностыка арганізма чалавека; тэорыя і методыка спартыўнай трэніроўкі і аздараўленчай фізкультуры; спартыўная метралогія і біямеханіка.
Месца работы, пасада: Навукова-даследчы інстытут фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1997–2001, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце), Беларускі інстытут правазнаўства (Мінск, 2003–2011, кафедра фізічнага выхавання, загадчык кафедры), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2011–2014, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра фізічнага выхавання і спорту, прафесар).
Узнагароды: граматы Міністэрства спорту і турызму Беларускай ССР (1978, 1979), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Камітэта па фізічнай культуры і спорту СССР (1980), нагрудны знак "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь" (2009) і інш.
Памёр 26.11.2014.
Варыянтная форма
Cimašènkaŭ, Uladzimir Viktaravič (1946—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Основы реализации потенциальных способностей спортсменов в циклических локомоциях с механическими преобразователями движений (на модели велосипедного педалирования) : диссертация ... доктора педагогических наук : 13.00.04 ; 01.02.08 : защищена 11.03.1997 : утверждена 15.12.1997 / Тимошенков Владимир Викторович. — Минск, 1997.
Самоорганизация образа жизни студентов Беларуси и Польши : монография / В. В. Тимошенков, А. Н. Тимошенкова, В. Староста. — Минск, 2009.
Анкета вучонага.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Электронная бібліятэка БДТУ.
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |