Справка
Нарадзіўся 14.08.1950, г. Мінск. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1984), дацэнт (1985). Член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук (2008).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Машыны і абсталяванне ляснога комплексу", 1972; аспірантура, 1980).
Навуковыя інтарэсы: рэсурсазберагальныя і экалагічна чыстыя тэхналогіі нарыхтоўкі драўніны; пытанні сумяшчальнасці лясной тэхнікі з навакольным асяроддзем; энергетычнае выкарыстанне драўняной біямасы; механізацыя і аўтаматызацыя лесаскладской вытворчасці.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1973, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, прафесар, у 1988–1991 – дэкан факультэта, 1991–2011 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), медаль "За працоўныя заслугі" (2005), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".
Памёр 05.07.2015.
Варыянтная форма
Fedarènčyk, Alâksandr Sâmënavič (1950—2015) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...