Справка
Нарадзіўся 15.09.1939, г. Саратаў, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі абутковых і гарбарна-галантарэйных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2000).
Адукацыя: Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Тэхналогія вырабаў са скуры", 1962; аспірантура, спецыяльнасць "Тэхналогія вытворчасці абутку", 1969).
Навуковыя інтарэсы: антрапаметрыя; біямеханіка; канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры; кваліметрыя.
Месца працы, пасада: фабрыка "Пролетарская победа" № 2 Ленінградскага абутковага аб'яднання "Скороход" (1962–1964, начальнік змены), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1969, канструктарска-тэхналагічны факультэт, кафедра "Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры", у 1969–1975 і з 1989–2018 – загадчык кафедры, з 2018 – кафедра "Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку", прафесар, у 1975–1989 – прарэктар па навуковай рабоце).
Узнагароды: нагрудныя знакі Дзяржкамадукацыі СССР "За отличные успехи в работе" (1983), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнiк адукацыi" (2007), ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2015).
Памер 02.01.2021.
Варыянтная форма
Garbačyk, Uladzimir Âŭgenavič (1939—2021) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Памяти Владимира Евгеньевича Горбачика // Вестник Витебского государственного технологического университета. — 2021. — № 1. — С. 256—257.
Фотография.
Сайт газеты "Наша Ніва". Некралог.